НАВІНЫ
Прафілактыка віруснага гепатыту
Паважаныя медыцынскія работнікі! Выхаванцы дзіцячага сада вёскі Ёдкі выказваюць Вам сваю падзяку за вашу добрасумленную і складаную працу.
Штогод у трэццю нядзелю чэрвеня (у 2020 годзе – 21чэрвеня) сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, без дапамогі якіх мы не можам абысціся з моманту нараджэння і да канца свайго жыцця. Гэтыя людзі-работнікі медыцыны: фельчара, лекары, медсёстры, санітары і іншы медыцынскі персанал.
Дарагія медыцынскія работнікі! Віншуем вас з вашым прафесійным святам і дзякуем за здароўе, якое вы дорыце навакольным. У гэты дзень мы жадаем вам радасці, шчасця, вялікай любові і часцінку таго вялізнага здароўя, якое вы шчодра аддаеце нам. Няхай вашы сем'і ў гэтае свята ўбачаць вашу ўсмешку і атрымаюць шчырае задавальненне ад усенароднага прызнання вашых заслуг.
З 20 студзеня па 31 студзеня ва ўстанове адукацыі пройдзе акцыя "Чыстыя рукі - залог здароўя". У рамках гэтай акцыі пройдзе забаўка для дзяцей "Чысціня - залог здароўя", дзеці прагледзяць мультфільм "Прафілактыка інфекцыйных захворванняў пасродкам захавання правілаў асабістай гігіены". Пагуляюць у сюжэтна-ролевую гульню "Паліклініка", дыдактычныя гульні па гэтым кірунку.
Паважаныя бацькі, просім і вас прыняць у дадзенай акцыі ўдзел,
і больш увагі надаваць гігіене рук вашых дзяцей.
Бяспека-у кожны дом!
За мінулы перыяд 2020 года ў Гродзенскай вобласці адбылося 29 пажараў, у агні загінулі 7 чалавек. На сённяшні дзень на тэрыторыі Лідскага раёна адбылося 4 пажары. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя ЗДАРЭННІ – гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 20 студзеня па 20 лютага ў Рэспубліцы пройдзе акцыя "Бяспека-у кожны дом!".
Такім чынам, ратавальнікі з усімі зацікаўленымі паспрабуюць максімальна ахапіць усе слаі насельніцтва, а асабліва «ўразлівыя» катэгорыі грамадзян, раскажуць, як пазбегнуць пажараў, Што рабіць у выпадку іх узнікнення, а таксама прывядуць прыклады самых частых прычын узгарання.
Паважаныя бацькі, запрашаем Вас на "Калядкі", якія адбудуцца 10.01.2020 у музычнай зале ў 16.00
Няхай ў новым годзе ўсе спраўдзяцца мары,
Трывогі пакінуць, развеюцца хмары,
Няхай толькі добрае ўсім вам спрыяе,
Зямля зноў аддзячыць спаўна ураджаем.
Калядная зорка шлях ўказвае шчыра,
Сонца і шчасця, здароўя і міру!
Сёння ў нас праходзіць дзень здароўя, мэта якога прапаганда здаровага ладу жыцця.
11 па 30 лістапада ў рэспубліцы будзе праходзіць акцыя «Не прапальваць сваё жыццё», мэта якой - папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.