Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Дата: 3 марта 2020 в 15:35
252 просмотра

   З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале "Увага ўсім!" у Рэспубліцы стартавала акцыя "Дзень бяспекі. Увага ўсім!", прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны. Прадоўжыцца яна да 27 сакавіка і пройдзе ў два этапы. 
    Першы яе этап праходзіць з 2 па 13 сакавіка ў інтэрнатах (у тым ліку студэнцкіх), дзіцячых і гандлёва-забаўляльных цэнтрах, кінатэатрах і на спартыўных аб'ектах. З жыхарамі інтэрнатаў праводзяць інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі аб бяспекі ў інтэрнатах, прычыны пажараў у іх, а таксама дзеянні па сігнале «Увага ўсім!» з дэманстрацыяй відэафільмаў «Энцыклапедыя бяспекі». «Пажар у кватэры», «Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах» і раздачай наглядна-выяўленчай прадукцыі. 
    Мэтавай аўдыторыяй на другім этапе – з 16 па 27 сакавіка - стануць жыхары сельскіх населеных пунктаў. З састарэлымі грамадзянамі правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы. Святы бяспекі дапоўняцца дэманстрацыяй досведаў «Пажарная лабараторыя», а ў сельскіх населеных пунктах будуць арганізаваны «Маршруты абвесткі»: з дапамогай сігнальнага гучнагаварыцеля прылады пажарнай тэхнікі, якая праязджае па вуліцах, будзе перадавацца карысная інфармацыя на тэму пажарнай бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.