Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхоўваем уважлівага пешахода

Дата: 26 июня 2020 в 14:41, Обновлено 12 апреля 2022 в 22:25
Автор: Шыман Н. А.

               Выхоўваем уважлівага пешахода

Пры выхадзе з дому

  • адразу звярніце ўвагу дзіцяці на рух транспартных сродкаў ля пад'езда і разам паглядзіце, ці не набліжаецца да вас аўтамабіль, матацыкл, мапед, веласіпед;
  • калі ля пад'езда стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, якія зачыняюць агляд, спыніце свой рух і азірніцеся, ці няма за перашкодай небяспекі.

Пры руху па тратуары

  • прытрымлівайцеся правага боку;
  • не вядзіце дзіця па краю тратуара. Дарослы павінен знаходзіцца з боку праезнай часткі;
  • калі тратуар знаходзіцца побач з дарогай, бацькі павінны трымаць дзіця за руку;
  •  прывучыце дзіця, ідучы па тратуары, уважліва назіраць за выездам машын са двара;
  •  не прывучайце дзяцей выходзіць на праезную частку;
  • калыскі і санкі вязіце толькі па тратуары.
  • Рыхтуючыся перайсці дарогу

  • спыніцеся або запавольце рух, аглядзіце праезную частку;
  • далучайце дзіця да назірання за сітуацыяй на дарозе;
  • звяртайце ўвагу на свае рухі: паварот галавы для агляду дарогі; прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў;
  • вучыце дзіця ўзірацца ўдалячынь, ці набліжаюцца транспартныя сродкі;
  • не стойце з дзіцем на краі тратуара, так як пры праездзе транспартны сродак можа зачапіць, збіць, наехаць заднімі коламі;
  • звярніце ўвагу дзіцяці на транспартны сродак, які рыхтуецца да павароту, раскажыце аб сігналах паказальнікаў павароту машын;
  • пакажыце, як транспартны сродак спыняецца ля пераходу, як ен рухаецца па інэрцыі.
  • Пры чаканні грамадскага транспарту

  • стойце разам з дзецьмі толькі на пасадачных пляцоўках, а пры іх адсутнасці на тратуары або абочыне;
  • пры пераходзе праезнай часткі;
  • пераходзіце дарогу толькі па пешаходным пераходзе або на скрыжаваннях па адзначанай лініі зебры, інакш дзіця абвыкне пераходзіць дзе прыйдзецца;
  • ідзіце толькі на зялёны сігнал святлафора, нават калі няма машын;
  • выходзячы на праезную частку, спыняйце размовы;
  • не спяшайцеся, не бяжыце, пераходзіце дарогу павольна;
  • не пераходзіце дарогу наўскасяк; падкрэслівайце, паказвайце і расказвайце дзіцяці кожны раз, што ідзеце строга папярок вуліцы, што гэта робіцца для лепшага назірання за аўта, мототранспортными сродкамі;
  • не выходзьце на праезную частку з дзіцем з-за транспарту або кустоў, не агледзеўшы папярэдне вуліцу;
  • не спяшайцеся перайсці дарогу, калі на другім баку вы ўбачылі сяброў, патрэбны аўтобус. Прывучайце дзіця да таго, што гэта небяспечна;
  • пры пераходзе па нерэгулюемым скрыжавання вучыце дзіця ўважліва сачыць за пачаткам руху транспарту;
  • растлумачце дзіцяці, што нават на дарозе, дзе мала машын, пераходзіць трэба асцярожна, так як машына можа выехаць з двара, з завулка.
  • Вельмі важна, каб бацькі былі прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў дарожнага руху.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.