НАВІНЫ
Мілыя жанчыны, мамы, бабулі, сястрычкі! Віншуем Вас са святам вясны, Міжнародным жаночым днём.
Сёння 26.02.2019 года прайшла эвакуацыя!!! У якой прынялі ўдзел 72 чалавека, з іх 56 дзяцей!!!
Кожная група падрыхтавала арыгінальна аформленыя агароды. У кожнай групе - свой дызайн агарода на падваконніку. Ва ўсіх узроставых групах, актыўнымі ўдзельнікамі і памочнікамі ў арганізацыі міні-агародаў з'яўляліся бацькі, якія дапамагалі з зямлёй, гаршкамі, прыносілі насенне розных раслін, а таксама ўдзельнічалі ў эстэтычным афармленні «агародаў».
22.02.2019 года у нашай установе пройде "Масленица"!!!! З удзелам навучэнцаў Едкоўскай сярэдняй школы!!!!
ЯСЛІ - 2р.27к
САД - 2р.87к
Паважаныя бацькі!
Запрашаем Вас 30 лістапада 2018 года на
ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ
«Мая бяспека»
У рамках гадавога плана дзейнасці, у нашай дашкольнай установе з 26.11.2018 па 30.11.2018 пройдзе тэматычны тыдзень "Тыдзень бяспекі", асноўная мэта якога - фарміраванне асноў бяспечнай жыццядзейнасці ў нашых выхаванцаў, праз разнастайныя віды дзейнасці.
23.11.2018 года ў нашай установе дашкольнай адукацыі пройдзе Дзень здароўя «Чароўны свет казак»
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ бацькоў у групы № 2, 15.11.2018 у 17.00 на "Беларускія вячоркі"
З мэтай ажыццяўлення пераемнасці паміж сям'ей і ўстановай дашкольнай адукацыі, ажыццяўлення ранняй сацыялізацыі дзяцей, забеспячэння паспяховай адаптацыі дзіцяці да ўмоваў ўстановы ў ДУА "Яслі – сад в. Ёдк" і ў 2018/2019 нав. годзе працягвае работу "Мацярынская школа" як арганізацыйная форма педагагічнай падтрымкі дзяцей ад нараджэння да трох гадоў і іх бацькоў.
Паважаныя бацькі! У вас ёсць унікальная магчымасць разам з дзіцем не проста адаптавацца да ўмоў ясляў - сада, але і стаць сведкам таго, як Вашы дзеці развіваюцца, становяцца самастойнымі пад кіраўніцтвам спецыялістаў ўстановы і з вашым непасрэдным удзелам. Таты і мамы могуць атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць ад кваліфікаваных спецыялістаў .
Падрабязную інфармацыю аб рабоце груп можна атрымаць па тэлефоне 8-0154621195, ці па адрасу аг. Ёдкі, вул. Школьная,3
Чакаем вас і вашых дзяцей у нашай установе!
Дарагія мамы!
Запрасіць усіх Вас мы вельмі рады!
На слаўнае свята ў Ваш гонар
Якое адбудзецца
12.10.2018 г. у 16.00
у музычнай зале!!!!