Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі – дзеці!" стартавала ў Гродзенскай вобласці

Дата: 19 августа 2019 в 08:41
316 просмотров

             Яна пройдзе з 19 жніўня па 10 верасня па ўсёй краіне ў два этапы. Асноўная мэта акцыі "У цэнтры ўвагі – дзеці!"- прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.

            1-ы этап прымеркаваны да пачатку навучальнага года і пройдзе з 19 па 31 жніўня ў буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей, а таксама ў дзіцячых забаўляльных цэнтрах. Для дзяцей ратавальнікі арганізуюць інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі, віктарыны і конкурсы, а бацькам работнікі МНС раскажуць аб правілах бяспечных паводзін, якім варта навучыць дзяцей.
            2-і этап акцыі пройдзе з 2 па 10 верасня ў рамках адзінага дня бяспекі. У гэты перыяд ратавальнікі наведаюць установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі, дзе правядуць інтэрактыўныя гутаркі, тэматычныя бацькоўскія сходы, а таксама сустрэчы з працоўнымі калектывамі, прысвечаныя тэме бяспекі для падрастаючага пакалення пройдуць урокі бяспекі, не абыдзецца без сюрпрызаў і карысных падарункаў.
            Акрамя работнікаў МНС у акцыі прымуць удзел актывісты БМГАРП, члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі. Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у нашых мерапрыемствах

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.